Выстава "Плынь часу" ў Мінску

Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

У пятніцу, 10 кастрычніка, у Мастацкім музеі пачынае працу выстава жывапісу, графікі, скульптуры беларускага мастацтва ХХ–ХХІ ст. са збору музея "Плынь часу".


Тут можна пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія святкуюць юбілеі і памятныя даты ў 2025 годзе.

Творы каля 50 аўтараў транслююць разнастайнасць поглядаў і светаадчуванняў, якія мяняліся з дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе. 

Галоўная ідэя выставы – прадставіць наведвальнікам творчасць ужо знаёмых майстроў, раскрыць новыя грані іх мастацкага пошуку і эксперыментаў, а таксама пазнаёміць з унікальнымі работамі, якія раней не выстаўляліся.

Выстава працуе да 11 лістапада.


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ