Выстава фатографа і астранома Віктара Малышчыца ў Браславе

16.05.2015 20:00 - 23:00 Браслаўскі музей традыцыйнай культуры (вул. Гагарына, 7а, Браслаў) Бясплатнае

У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры пройдзе выстава фотаздымкаў Віктара Малышчыца. Выстава пройдзе ў рамках Ночы музеяў (з 16 на 17 траўня). Пачатак а 20.00.

На выставе будзе прысутнічаць сам Віктар. Можна будзе паглядзець фота, паразмаўляць пра беларускае неба і пра зоркі, атрымаць бясплатныя паштоўкі з фатаздымкамі на памяць і, калі надвор’е дазволіць, паглядзець у сапраўдны тэлескоп на Юпітэр, Венеру і можа быць, нават Сатурн.

Адрас музея: вул. Гагарына, 7а, Браслаў.

 

westki.info


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ