Канцэрт-спектакль "Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча" ў Мінску (6+)

13.12.2025 19:30 - 20:30 Тэатр на Нямізе (вул. Някрасава, 5) 45 рублёў

13 снежня, у суботу, капэла "Санорус" запрашае на касмічны перфоманс "Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча".


Вас чакае ўзнёслая музычна-драматычная фантазія на тэму жыцця, імкненняў і адкрыццяў беларускага генія.

Дзённікі, лісты і фрагменты з апісанняў мастаком іншапланетнага жыцця ажывуць і пераплятуцца з самабытнай беларускай і медытатыўна-касмічнай музыкай у выкананні хору і інструментальнага ансамбля капэлы.

А праекцыі карцін Драздовіча дазволяць адчуць сябе на месцы вандроўцы па далёкіх сусветах і перажыць гісторыю яго жыцця разам з ім.

Квіткі коштам ад 45 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ