Выстава графікі Анастасіі Аўралёвай «Новая вясна» ў Тбілісі

25.11.2022 - 28.11.2022 18:00 - 19:00 прастора «Кропка» (Амаглеба 1) Бясплатнае

У пятніцу, 25 лістапада, у беларускім каворкінгу «Кропка» адкрываецца караценечкая, але ж такая цудоўная выстава Анастасіі Аўралёвай «Новая вясна».



Дата: 25 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка», Амаглеба 1, Тбілісі


Беларуская мастачка Анастасія Аўралёва, як і многія беларускі, нечакана для сябе апынулася ў Тбілісі. Ніколі раней яна не была ў Грузіі, і яе ўзрушыла ўбачанае красаванне жыцця.

«На фоне — вайна, арышты знаёмых у Беларусі, трывога аб будучыні, а перад вачыма — ружовыя кветкі, далікатныя матылі і цяпло. Я адчула, як нашыя чалавечыя надзеі, драматычныя гісторыі ўпісаны ў велізарную структуру прыродных рытмаў. І нягледзячы ні на што, вясна надыходзіць, яна надыходзіць заўсёды», — распавядае спадарыня Анастасія.

Яна ўбачыла гэтую думку і ва ўсходніх дыванах, і ў народным мастацтве, як у грузінскім, так і ў беларускім. Працы Анастасіі ўздзейнічаюць на гледачоў рытмам, каляровай плямай. Таму адна з серый называецца «Дываны».


 «Творчасць дапамагла мне перажыць цяжкія абставіны жыцця. Запрашаю ўсіх раздзяліць са мной прыгажосць тбіліскай вясны і падзяліцца сваімі адчуваннямі», — кажа Анастасія.


Прыходзьце на творчую вечарыну з нагоды адкрыцця і, вядома ж, на выставу!


Звярніце ўвагу на час працы экспазіцыі:

25 лістапада 18:00-21:00

26 лістапада 12:00-19:00

27 лістапада 12:00-19:00

28 лістапада 10:00-19:00


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Вандроўка да дня народзінаў Багушэвіча з Вільні

21.03.2026 (10:00 - 12:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ