Выстава Генадзя Чыстага “Каханая. Муза. Мама…”

07.03.2017 - 08.03.2017 10:00 - 17:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

Жанчына – сасуд без дна…

Дакладней – Сусвет сусветаў.

Сам Бог у яго віна

наліў, каб натхняць паэтаў.

Камусьці – фрагмент рабра,

узноўлены для Адама…

А мне – акіян святла

Каханая, Муза, Мама.

Э. Акулін

З 7 сакавіка па 8 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі будзе працаваць персанальная выстава члена Саюза мастакоў Генадзя Чыстага   “Каханая. Муза. Мама…”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня. На выставе будуць прадстаўлены партрэты муз мастака, аздобленыя “кветкамі”.

Генадзь Чысты прысвяціў большую частку свайго жыцця стварэнню рознатэматычых экспазіцый і выстаў па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Асаблівы густ, прафесіяналізм і цяга да сапраўднага і прыгожага вылучылі мастака сярод шэрагу іншых ужо на самым пачатку творчай дзейнасці. Доказам непаўторнага аўтарскага падыходу, пабудаванага на традыцыйнай кампазіцыйнасці і сюжэтнасці, з’яўляюцца і створаныя ім музеі: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Мемарыяльны дом-музей М.Багдановіча (г. Яраслаўль), Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, “Фальварак Ракуцёўшчына”, Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, “Вязынка” і іншыя.

Акрамя актыўнай працы ў якасці афарміцеля, Г. Чысты займаецца стварэннем уласных мастацкіх прац, адлюстроўваючы з дапамогай фарбы прыгожосць навакольнага свету. Асобнае месца ў творчасці мастака занялі жаночыя партрэты. Таямніца жаночай прыгажосці трывожыць чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі яго існавання. Моцныя і кранальныя, вясёлыя і сур’ёзныя, узнёслыя і спакойныя вобразы сустрэнуць Вас на выставе.

Выстава “Каханая. Муза. Мама…” раскрые для наведвальніка непаўторную знешнюю і ўнутраную прыгажосць жанчыны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, 226-09-81.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Хэлаўін у Познані

31.10.2025 (19:40 - 21:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

Хор "Transitus" выканае Рэквіем Казлоўскага ў Мінску

02.11.2025 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ