Выстава Ігара Адамовіча «Горад» у Магілёве

10.06.2022 - 29.07.2022 17:00 - 17:00 галерэя Вараб’ёва (пр-т Міру, 2А) Бясплатнае


10 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца адкрыццё выставы мясцовага мастака Ігара Адамовіча «Горад», прымеркаванай да 755-годдзя Магілёва.



Дата: 10 чэрвеня


Час: 17.00


Месца: галерэя Вараб’ёва, пр-т Міру, 2А, Магілёў


Што ёсць горад? Найперш, гэта людзі. Іх жыццёвыя сцежкі, радасць і гора, расчараванні, адчай і надзея, нязгасная надзея ў светлае, добрае, вечнае. Горад — гэта рух наперад, імклівы і ў той жа час цыклічны.

Палотны Ігара Адамовіча пра ўзаемасувязь месцаў, часоў і кожнага з нас у гэтым нястрымным ашаламляльным віры, названым жыццём. Выстава прысвечана роднаму Магілёву, яго мінуламу і сучаснаму. 755 — прыгожая и важкая дата!

На адкрыцці выставы вас чакаюць фотасейм, сабраны з архіўных фатаграфій сучасных жыхароў Магілёва і калекцый Алега Лісоўскага; перфоманс, арт-паглыбленне, жывая музыка і, вядома ж, творчасць Ігара Адамовіча, глыбокая і пранікнёная.

Арганізатары выставы заклікаюць магіляўчан паўдзельнічаць у стварэнні відэароліка, які пакажуць на адкрыцці выставы. Дасылайце, калі ласка, фота сваіх бабуль, дзядуль, сваякоў на e-mail: vasilenni@mail.ru.

Выстава працуе па 29 ліпеня.

Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ