Выстава да стагоддзя Інбелкульта ў Нацыянальнай бібліятэцы

26.01.2022 - 28.02.2022 09:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава «Напрадвесні беларускай навукі», прымеркаваная да 100-годдзя з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), першай у гісторыі Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, папярэдніка НАН Беларусі.

Дата: з 11 студзеня па 28 лютага

Месца: пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

На выставе экспануецца каля 150 выданняў, асноўную іх частку складаюць выданні Інбелкульта: «Беларуская навуковая тэрміналогія», «Беларускі архіў», «Апісанне Горацкага раёну», «Чатырохсотлецце беларускага друку», «Віцебскі краёвы слоўнік» М.І. Каспяровіча, «Говоры восточных уездов Гомельской губернии в их современном состоянии» П.А. Растаргуева, «Беларуская архітэктура ў ХІ—ХІІ ст.» М.М. Шчакаціхіна і шмат іншых.

Інстытут беларускай культуры быў заснаваны 30 студзеня 1922 года па ініцыятыве наркома асветы БССР Усевалада Ігнатоўскага, які і стаў першым прэзідэнтам гэтай установы. У розны час членамі Інбелкульта былі Я.Ф. Карскі, Я.Ю. Лёсік, І.Д. Луцэвіч (Янка Купала), К.М. Міцкевіч (Якуб Колас), С.М. Некрашэвіч, З.Ф. Жылуновіч, І.І. Замоцін, В.Ю. Ластоўскі, У.І. Пічэта, А.А. Смоліч і іншыя.

Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ