Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 - 24.05.2026 17:30 - 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) 6 BYN
У чацвер, 7 траўня, у Гарадзенскай выставачнай зале адкрываецца выстава Івана Русачака «Рух не па коле».
Мастак ператварае жывапіс, графіку і аб’екты ў самастойныя падзеі.

Забудзьцеся пра храналогію – тут кіруюць каардынаты: архаіка і сучаснасць, жэст і геаметрыя, цела і архітэктура.

«Чалавек заўсёды ў руху па лініі жыцця наперад, але з аглядкай у мінулае. Так ён гуляе ў хованкі з «момантам зараз» – каб у выніку знайсці Дарогу да сябе» - кажа мастак.

У экспазіцыі – каля 40 твораў:

  • Буйнафарматны жывапіс – з размахам манументальнага мастацтва
  • Камерная графіка – акварэль, аловак, афорт для павольнага сузірання
  • Тры кубы – чорны, шэры, белы
  • Інсталяцыя «Дыялог» з брусу і акрылу – аб сустрэчы двух пунктаў гледжання
  • Галоўнае палатно «Рух не па коле (2025) - пытанне, ці магчымая прамая лінія ў мастацтве

Тут няма правільнага маршруту. Кожны крок па зале стане асабістым.

Квіткі – 6 рублёў поўны, 5 і 4 рублі льготны.

Працуе выстава да 24 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Купалле ў Вільні

24.06.2026 (17:00 - 21:00) (Валакампяй, за другім пляжам)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ