• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні

Пачатак: 31.03 (18:00)
Канец: 18.06 (20:00)
Нацыянальная галерэя мастацтваў
(Вільня , Konstitucijos, 22)
Кошт: 10 еўра
Google

У пятніцу, 31 сакавіка, у Вільні адкрываецца выстава з дзіўнай і складанай назвай «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць па-за межамі постсавецкай прасторы».
Куратары — Аляксей Барысёнак і Антаніна Сцебур.



Дата: 31 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Нацыянальная галерэя мастацтваў, Konstitucijos, 22, Вільня


Куратары адштурхоўваюцца ад паняцця інфраструктуры, якая разумеецца як спосаб размеркавання і арганізацыі адносін улады.

Постсавецкія інфраструктуры былі пабудаваныя на руінах ваенна-прамысловых комплексаў і ўбудаваныя ў складаныя матэрыяльныя і нематэрыяльныя адносіны каланіялізму, аўтсорсінгу, рэсурсаў і знешніх эфектаў.

Такія сеткі інфраструктуры, як чыгунка, газаправоды, валаконна-аптычныя кабелі, каналы Telegram і сістэмы відэаманіторынгу (сярод многіх іншых), застаюцца нематэрыяльнымі ў паўсядзённым жыцці. У той жа час іх збой, адключэнне або перапыненне выкрывае працу ўсёй інфраструктуры і іх узаемасувязь — улада і яе матэрыяльнасць літаральна аказваюцца бачнымі, прыземленымі і ўвасабляюцца праз збой і перапыненне.

Поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну і нядаўнія палітычныя пратэсты ў розных краінах былога СССР — Беларусі, Украіне, Казахстане, Кыргызстане, Грузіі і Арменіі — дэманструюць актывісцкі і валюнтарысцкі патэнцыял саміх тэхналогій.

У выставе бяруць удзел мастакі з розных постсавецкіх краін, і з Беларусі таксама: Тэкла Асланішвілі і Георгі Гага Гагашыдзэ, Марыям Медэт, Яўгенія Беларусец, eeefff, Ганна Энгельхардт, fantastic little splash, Уладзімір Грамовіч, рэдакцыйны калектыў Музея камянёў, Аляксей Радынскі, Аліцыя Рагальская, Сабінэ Шнэ, Намеда і Гедымін Урбон, XYANA.

Некаторыя з іх стварылі новыя работы адмыслова для выставы.

У дзень адкрыцця, 31 сакавіка, а 19-й адбудзецца і куратарская экскурсія па выставе. Таму завітвайце!


Працуе выстава па 18 чэрвеня.





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип