Выстава «Калядная казка»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

20 снежня 2016 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава, прысвечаная святу Раства Хрыстова.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены іканапісныя працы XVII–XIX стст., традыцыйныя беларускія касцюмы XIX – першай паловы XX ст. з маскамі пераапранутых. Асаблівай увагі заслугоўваюць працы сучасных вядомых майстроў саломапляцення (Селівончык Л.І., Лось Л.М.), творы якіх не толькі адлюстроўваюць эстэтыку і традыцыі беларускага народа, але і дазваляюць прасачыць эвалюцыю ўдасканалення тэхналагічных прыёмаў.

Традыцыя святкавання Раства паўстала ў канцы III – пачатку IV ст., калі вернікі-хрысціяне сталі адзначаць нараджэнне Хрыста адначасова з Яго Хрышчэннем у адзін дзень – 6 студзеня па юліянскім календары. У сярэдзіне IV ст. свята Раства Хрыстова канчаткова адышло ад Хрышчэння Хрыста, і Рымская царква стала адзначаць яго 25 снежня па юліянскім календары.

Па народных традыцыях і павер’ях, у ноч перад Калядамі ў свеце гаспадараць дзве сілы: дабро і зло. І тая сіла, да якой чалавек схіляўся, і здзяйсняла з ім цуды ў гэтую чароўную ноч. Адна сіла клікала на калядкі святкавання Раства Хрыстова за калядным сталом, а другая збірала на шабаш нячыстую сілу, ведзьмаў і чарцей. Вечарам па сёлах пачынала хадзіць па хатах «Каляда» – прыбраныя і пераапранутыя маладыя хлопцы ў кажухах навыварат і з маскамі звяроў на тварах. Яны стукалі ў дамы, спявалі калядкі, хвалілі і праслаўлялі гаспадароў, не шкадуючы добрых слоў. Снегапад лічыўся добрай прыкметай на куццю, ён абяцаў кожнаму дому росквіт, ураджай і дабрабыт. Існавала народная прыкмета: «Калі на куццю снежнае надвор’е – будзе ўраджай на хлеб». А калі ў ноч перад Калядамі стукне мароз – сям’я пражыве год дружна, у любві і згодзе. Так традыцыі Раства дапаўняюцца народнай рэлігійнасцю, ахінуўшы вялікае свята казачным і чароўным настроем.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ