Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

15.04.2016 15:00 - 17:00 Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (г. Дзяржынск, вул. Ленінградская, 6) Бясплатнае

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!” — гэта сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў межах праграмы “Культура не ведае правінцый”.

Немагчыма ўявіць сабе Вялікдзень без фарбаваных яек. Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя ўпрыгожвання вярбы захавалася да нашага часу? Адказ на ўсе гэтыя пытанні вы атрымаеце пад час наведвання выставы.

Экспазіцыя выставы дазволіць вам прайсці шлях ад Вербнай нядзелі да свята Вялікдзень. На ёй кожны зможа акунуцца ў хатнюю атмасферу святочных дзён праз атрыбуты матэрыяльнай культуры, знаёмства з  кулінарнымі традыцыямі, народнымі гульнямі і забавамі. Пад час дзеяння выставы будзе працаваць інтэрактыўная зона, дзе кожны наведвальнік зможа зрабіць сваімі рукамі велікодны сувенір, ці дапоўніць экспазіцыю ўласным вырабам.

Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!

Аматараў  традыцыйнай культуры,  дзяцей і дарослых  запрашаем прыняць удзел у конкурсе “Велікоднае яйка”. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на закрыцці выставы 14 мая 2016 г.

Запрашаем наведаць выставу.
Урачыстае адкрыццё –  15 красавіка а 15:00.

Падрабязная інфармацыя аб выставе – www.etna.by
Экспазіцыя Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея працуе з 09.00 да 18.00, выхадны дзень — нядзеля.

Да сустрэчы на выставе!


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна ў Мінску

21.01.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» ў Іўі

25.01.2026 (11:30 - 16:30) Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу (Іўе)

Nürnberg у Гамбургу (16+)

31.01.2026 (19:30 - 21:30) MS Stubnitz (Kirchenpauerkai 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ