Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 14:00 - 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 30 рублёў


У суботу, 22 чэрвеня, у музеі-лецішчы Васіля Быкава зноў ладзяць мастацкі васільковы пленэр!




Прапануюць роспіс торбаў у стылі і тэхніцы беларускіх маляванак пад шатамі славутых быкаўскіх бяроз. 


Час запісвацца, бо месцы імкліва разбіраюць!



 Вас чакае: 

экскурсія па музеі, 

цікавы лекторый пра пісьменніка,

 майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева.



 Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз. 




Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»

аўтобус № 219 

аўтобус № 419 

маршрутка № 1419 



Кошт удзелу — 30 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт). 


Запісвайцеся па нумары +375 29 811-21-85.






Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ