Фотавыстава Марыны Бацюковай

26.08.2021 17:00 - 17:00 Галерэя «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) Бясплатнае

26 жніўня 2021 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22-гі паверх, пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Марыны Бацюковай «Вопыт прысутнасці», прымеркаванай да 30-годдзя творчай дзейнасці беларускай фотамастачкі.


Марына Бацюкова — удзельніца і куратар шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. 

Экспазіцыя «Вопыт прысутнасці» — серыя здымкаў, зробленых падчас падарожжаў па Германіі, Ізраілю, Азербайджану, Грузіі, Францыі і Арменіі ў перыяд 2014–2015 гг. Гэта візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы. 

Армянскія музычныя матывы, рытмы гарадоў Мюнхена і Берліна, выразы твараў і глыбокія вочы жыхароў Грузіі, інапланетны горад Мцхета, чароўны Уплісцыхе, тэатр марыянетак Рэзо Габрыядзэ, легкі танцавальны подых французкіх сквераў, шум Парыжу, каларытны Баку — усё гэта стварае ўнікальную аўтарскую прастору ўражанняў, прастору паміж рэальнасцю і асобай, паміж марай і вопытам прысутнасці. 

Нацыянальны і культурны каларыт краін прадстаўлены манахромнымі фотаздымкамі-гісторыямі, вельмі рэальнымі, дасканалымі, знятымі на плёнку і надрукаванымі ўручную ў класічнай тэхналогіі бром-срэбраных адбіткаў, чыстымі малюнкамі оптыкі. 

Здымкі дэманструюцца ў Беларусі ўпершыню. 

Дата правядзення: 26.08-26.10

Час: 17.00-18.00

Месца правядзення: пр. Незалежнасці, 116 галерэя «Панарама» (22-гі паверх)

Кошт: Наведванне экспазіцыі уваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 20.12.2025 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Каляднае свята для дзетак у Шчэціне

21.12.2025 (14:00 - 17:00) Kooperatywa Łaźnia (ul. Koński Kierat 14-15)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ