Выстава «Мастацтва ў фарфоры і ў часе» ў Мінску

12.08.2022 - 08.10.2022 10:00 - 17:30 Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5) 5 рублёў

Завітайце, шаноўныя, у музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на вытанчаную выставу «Мастацтва ў фарфоры і ў часе». 



Дата: па 7 кастрычніка

Час: з 10:00 да 17:30

Месца: музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, зав. Музычны, 5, Мінск


Падзівіцеся на далікатныя фарфоравыя творы з багатай калекцыі мінчука Віктара Суворава, які больш за сорак гадоў збірае фарфор. І паназірайце, як у прыгожых фігурках увасабляецца дух часу, як вобразы і формы ўбіраюць у сябе гістарычныя падзеі ды папулярныя ідэі.

У экспазіцыі больш за сто вобразаў спевакоў, музыкантаў, танцораў, балерын, артыстаў цырка, кіно і тэатра, а таксама бюстаў кампазітараў. 

Усе фарфоравыя персанажы і прадметы зроблены ў пасляваенны перыяд, з другой паловы XX стагоддзя і да цяперашняга часу.


Уваход на выставу па квітку на пастаянную экспазіцыю музея – коштам 5 рублёў.


Выстава працуе па 7 кастрычніка.




Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Яраславам Іванюком у Беластоку

17.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ