Выстава Мікалая Гуршчанкова ў Брэсце

21.02.2025 - 16.03.2025 16:00 - 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) 5 рублёў

 

У пятніцу, 21 лютага, у Мастацкім музеі Брэста адкрываецца юбілейная выстава мастака Мікалая Гуршчанкова.





У экспазіцыі — 24 жывапісныя і графічныя работы з розных цыклаў, створаныя мастаком з 2015 па 2025 гады.


Мікалай Гуршчанкоў нарадзіўся 6 лютага 1950 года ў в. Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне — станковая графіка). З 1976 па 1990 гг. працаваў у Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонду БССР. Пасля пераезду ў Брэст з 1990 па 2010 гг. працаваў мастаком у брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях Беларускага саюза мастакоў і вядучым мастаком у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Стварыў серыю графічных работ, прысвечаных беларускаму Палессю, Чарнобыльскай трагедыі, а таксама манументальныя работы, прысвечаныя гораду Гомелю і Гомельскай вобласці.

З’яўляецца аўтарам сграфіта і роспісу на вуліцы Савецкай, а таксама дэкаратыўна-манументальных роспісаў у населеных пунктах Брэстчыны.


Выстава будзе працаваць да 16 сакавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Заблоцкага «Забытыя пацалункі» ў Мінску

07.02.2025 19:00 - 15.03.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Зімовы пікнік у Шарлаце (Караліна)

22.02.2025 (14:00 - 17:00) парк Colonel Francis Beatty Park (Shelter 1),

Казкі ў Траецкім у Мінску

28.02.2025 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Sw@da x Niczos у Вільні

14.03.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ