Выстава «Mind Over Matter» ад арт-праекта «Revolution» у Варшаве

19.07.2023 - 26.07.2023 19:00 - 21:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае

У сераду, 19 ліпеня, беларускі арт-праект «Revolution» адкрывае ў Варшаве выставу «Mind Over Matter», прысвечаную пытанням псіхічнага здароўя, псіхічных захворванняў і стыгмы, звязанай з гэтымі тэмамі ў грамадстве.


Дата: 19 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, Варшава


Мастачкі з Беларусі і Польшчы Даша Бубен, Ксенія Свірыд, Міхаліна Танская, Юлія Варановіч, Марыя Петрас праз мастацтва зламаюць крышачку вашых стэрэатыпаў. Новы фільм праекта «МБК-11» і аўдыёспектакль радыё «Капітал» дазволяць паглыбіцца ў тэму. 

Гэта адзін з самых асабістых фільмаў праекта, бо ўдзельнікі здымачнай групы падзяліліся сваім досведам барацьбы з трывогай, дэпрэсіяй, расстройствамі харчовай паводзінаў і прыступамі панікі. 

Выставу можна паглядзець па 26 ліпеня з 9.00 да 22.00 (субота 12.00-18.00, нядзеля — выходны).




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Лекцыя «Каханне, смерць, мастацтва, альбо жыццё Марка Шагала ў мемах» у Мінску

03.09.2026 (19:00 - 21:00) музей наіўнага мастацтва, ГЗЦ «Арэна Сіці» (пр-т Пераможцаў, 84)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ