Выстава “Мінск 1917” (да 100–годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі)

23.10.2017 11:00 - 19:00 Дом–музей I з'езда РСДРП (п–т Незалежнасці, 31а) Бясплатнае

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з’езда РСДРП” з 23 кастрычніка 2017 г. па 14 студзеня 2018 г. будзе адкрыта экспазіцыя “Мінск 1917”, якая прымеркавана да 100–годдзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.

У 2017 годзе “Дом–музей I з’езда РСДРП” знаёміць наведвальнікаў з экспазіцыйным праектам, прысвечаным гісторыі горада ў рэвалюцыйны 1917 год.

Падзеі стогадовай даўнины мелі вялікае значэнне для жыцця грамадства ў цэлым, горада Мінска ў прыватнасці. Падчас наведвання экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з тым, якім быў горад у час эпахальных перамен, аб яго грамадскім і палітычным жыцці.

У экспазіцыі “Мінск 1917” прадстаўлены прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

– асабістыя рэчы ўдзельнікаў драматычных падзей першай паловы мінулага стагоддзя (фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і інш);

– ўзоры абмундзіравання германскіх і расійскіх войскаў (флоцкі касцюм, пікельхельм, фуражкі, раменныя прягі і г.д.);

– перыядычныя выданні і агітацыйныя матэрыялы, якія выходзілі ў Мінску ў 1917 годзе, улёткі, плакаты, грашовыя знакі.

Кожны з наведвальнікаў таксама зможа непасрэдна дакрануцца на гісторыі, сфатаграфаваўшыся ў гістарычнай фотазоне, напісаўшы паведамленне на старых тэлеграфных бланках, або стаўшы “удзельнікам” дэманстрацыі і г.д.

Асаблівую значнасць экспазіцыі надасць факт прысутнасці на цырымоніі яе адкрыцця дэлегацыі кіраўніцтва Мемарыяльнага музея І з’езда Кампартыі Кітая. Заснаваны ў 1952 годзе ў Шанхаі, музей мае статус помніка культуры першачарговага значэння. Паміж Домам–музеем І з’езду РСДРП і мемарыяльным музеем І з’езда Камуністычнай партыі Кітая будзе падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве.

Дом–музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47


Вам можа быць цікава

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

«Irdorath» у Брне

19.07.2025 (18:00 - 21:00) Letní kino Špilberk (Špilberk 210/1)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ