Выстава «Na pamiežžach» у Познані

12.06.2025 - 22.06.2025 19:00 - 19:00 Aula Gallery UAP, Галерэя Aula UAP, Універсітэт мастацтваў імя Магдалены Абакановіч (Al. Marcinkowskiego 29, будынак A, 1 паверх)) Бясплатнае


У чацвер, 12 чэрвеня, у Познані адкрываецца выстава беларускага мастацтва «Na pamiežžach». 




Удзел бяруць Аляксандр Адамаў, Аляксандра Кананчанка, Надзя Саяпіна, Сяргей Шабохін, Кацярына Шэляховіч, Архіў VEHA. 

Куратарка — Лізавета Сцяцко. 

Выстава «Na pamiežžach» выходзіць з канцэпцыі памежных тэрыторый, напоўненых напружанасцю і ціскам, дзе фарміруецца беларуская ідэнтычнасць. 

Гэтае падвешанае «паміж» вучыць мастацтву выжывання і практыцы памежнай салідарнасці. Мастацтва, прадстаўленае на выставе, сутыкаецца з разломамі ў геапалітычнай прасторы: гуманітарным крызісам на польска-беларускай мяжы, паўнамаштабнай экспансіяй ва Украіну, вымушанай эміграцыяй, а таксама звяртаецца да старэйшых падзей, сляды якіх адчуваюцца і сёння. 

«Na pamiežžach» стварае прастору для звяртання ўвагі на складаныя структуры сучаснасці — прастору, у якой мастацтва памежжа становіцца і сведчаннем, і інструментам крытычнага асэнсавання лёсу асоб і супольнасцяў на стыку культур, моваў і палітычных сістэм у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. 

Наведаць выставу можна ў такі час:
 

  • 12 чэрвеня — 19:00–21:00 
  • 13 чэрвеня — 12:00–17:00 
  • 14–15 чэрвеня — 14:00–18:00 
  • 16–20 чэрвеня — 12:00–17:00 
  • 21–22 чэрвеня — 14:00–19:00 


Выстава можа быць даступная ў іншы час па папярэдняй дамоўленасці з куратаркай. 

Працуе выстава да 22 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ