Выстава «На вашых магілах мы справім вяселле. За межамі фотаархіва VEHA» ў Капенгагене

07.06.2024 - 16.06.2024 12:00 - 19:00 POP-UP Copenhagen (Ingerslevsgade 124) Бясплатнае



 У пятніцу, 7 чэрвеня, у межах Капенгагенскага фэста фатаграфіі адкрываецца выстава «На вашых магілах мы справім вяселле», у якой бяруць удзел мастакі з Беларусі, Польшчы і іншых краін.





Дата: 7 чэрвеня

Час: адкрыццё — з 12.00 да 21.00, уступнае слова — 18.00 (час мясцовы)

Месца: POP-UP Copenhagen, Ingerslevsgade 124, Капенгаген 



Куратарка — Вера Залуцкая. 


Адпраўны пункт выставы — архіў VEHA, праект, распачаты Лесяй Пчолкай у 2017 годзе. Гэта адна з найважнейшых ініцыятыў па захаванні беларускай візуальнай спадчыны. 

Праект «На вашых магілах мы справім вяселле. За межамі фотаархіва VEHA» па-новаму даследуе беларускую культуру і гісторыю.


 Назва выставы «На вашых магілах мы справім вяселле» ўзята з верша Валерыя Маракова (1909-1937) «Тым, што пайшлі». Маракоў — беларускі паэт, расстраляны саветамі ў 1937 годзе разам з 22 іншымі беларускімі інтэлігентамі і грамадскімі дзеячамі. 

Уяўленне аб вяселлі на магілах продкаў напоўнена надзеяй на пераемнасць жыцця, гісторыі і культуры беларусаў, а таксама верай у магчымасць падзяліцца шчасцем з роднымі, якія адышлі ў нябыт (абрады, прысвечаныя пакланенню духам продкаў і зносіны жывых з памерлымі прысутнічаюць у беларускім фальклоры да нашых дзён). 

Мэта выставы, у тым ліку, — зрабіць беларускую гісторыю зразумелай і прывабнай для старонніх праз асвятленне агульначалавечых пытанняў і праблем, агульных для розных мясцовасцей і культур.



 Удзел у выставе бяруць Кейт Нган Ва Ао, Разаліна Бусел, Уладзімір Грамовіч, Георг Ягуноў, Вольга Ганна Маркоўская, Леся Пчолка, Катажына Сянкевіч. 

У межах выставы ў суботу, 8 чэрвеня ў 15.00, адбудзецца майстар-клас Разаліны Бусел па вырабе папяровых кветак. 

Удзел у майстар-класе бясплатны, трэба запісацца па спасылцы


А ў нядзелю, 9 чэрвеня ў 13.00, будзе куратарская экскурсія з удзелам мастакоў. 





Выстава працуе да 16 чэрвеня.






Вам можа быць цікава

Зімовы паказ казак на стужках ад "Дыяфільм live" ў Варшаве

08.02.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Znich у Варшаве

15.02.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Спектакль "Тытанавая ведзьма" ў Віцебску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Тэатр імя Якуба Коласа (вул.Замкавая, д. 2)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ