У старадаўнім храме-крэпасці ў Мураванцы пайшлі расколіны на скляпеннях 12-метровай вышыні

Храм мае найвышэйшую катэгорыю каштоўнасці, таму якія-кольвек працы ў ім могуць праводзіць толькі кваліфікаваныя адмыслоўцы, піша «Радыё Свабода».

muravanka.jpgЦарква-крэпасць Мураванка, 2015 г. Фота: "Радыё Свабода"

У Горадзенскай япархіі шукаюць фундатараў, якія б аплацілі працу такіх спецыялістаў.

Гаспадары храма, апроч рамонту расколінаў і бялення счарнелай столі хацелі б займець у старажытным храме сучасную вентыляцыю і новую электраправодку, паведаміла news. by.

Мураванка пабудаваная ў 1524 годзе як абарончы праваслаўны храм. Пасля Берасцейскай уніі больш за 200 гадоў была уніяцкай, потым зноў праваслаўнай, у 1920-я гады — каталіцкай. Значна пацярпела ў Паўночную вайну, калі трапіла пад абстрэл гармат шведскага караля Карла XII.

Сцены круглых вежаў царквы сягаюць амаль 2 метраў у таўшчыню.

З 2004 года ўключана ў папярэдні спіс ЮНЭСКА, перад юбілеем царквы вяліся размовы пра ўключэнне ў асноўны спіс, але выніку яны не мелі.