Выстава дзіцячых малюнкаў, натхнёных Францішкам Багушэвічам, у Мінску

28.02.2022 - 31.03.2022 12:00 - 17:30 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на выставу «Жыццё — вандроўка на чоўне па моры» па выніках дзіцячага мастацкага пленэру «Кушляны-2022» у рамках леташняга Кушлянскага фэста.



Дата: з 28 лютага па 31 сакавіка

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Мінск

Партрэты Францішка Багушэвіча, калаж батлейкі з фэста, кушлянскія краявіды — усё гэта можна пабачыць на мастацкіх работах, створаных на пленэры навучэнцамі творчай майстэрні PLOT і вучнямі Паўла Сілівончыка. Таксама на выставе ёсць і работы ўдзельнікаў PLOTа на іншыя самыя разнастайныя сюжэты.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ