Віцебск. Выстава па выніках пленэра «У пошуках Атлантыды. Параф’янава».

10.01.2014 - 20.01.2014 16:00 - 19:00 Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Ратуша) (Леніна, 36) Бясплатнае

Дзявяты мастацкі пленэр «У пошуках Атлантыды» праходзіў з 16 па 23 чэрвеня 2013 года ў вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна. Беларускія мастакі натхняліся тутэйшымі краявідамі, помнікамі культуры, знаёміліся з гісторыяй цудоўнага кутка Паазер’я.

Удзел прымалі Наталля Белавокая, Юлія Гайдукова, Вольга Наскова, Васіль Пяшкун, Маша Пяшкун, Ганна Сілівончык, Кацярына Мяснікова, Людміла Аляксандрава, Святлана Баранкоўская, Валарый Белы, Уладзімір Вальноў, Юрый Платонаў, Эдуард Рэуцкі, Наталля Каржыцкая, Андрэй Міхайлаў, Сяргей Рабцэвіч, Вольга Якубоўская, Дзмітрый Буглак, Інга Карашкевіч, Валерый Шчасны, Алена Глушчонак, Іна Мацвяйчук, Яўген Ліпскі.

Пленэры «У пошуках Атлантыды» з 2005-га штогод праходзяць у гістарычных мястэчках Паазер’я. Мастакі знаёмяцца з культурнымі каштоўнасцямі рэгіёна, асэнсоўваюць і перадаюць іх на сваіх творах. Раней пленэры адбываліся ў Дзісне, Лявонпалі (Міёрскі раён), Друі, Опсе (Браслаўскі раён), Асвеі (Верхнядзвінскі раён), Смалянах (Аршанскі раён)…

 

Арганізоўваюць пленэры мастачка Кацярына Мяснікова і паэтка Лера Сом.


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава «Design ПARTall» у Мінску

04.09.2025 18:00 - 27.09.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Спеўная лекцыя-варкшоп з Русяй у Варшаве

13.09.2025 (13:00 - 16:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ