Выстава «Па-за рамкамі» ў Гродне

04.03.2025 - 31.03.2025 18:00 - 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4) 4 рублі

 

У аўторак, 4 сакавіка, у «Фестывальным» адкрываецца выстава авангарднага мастацтва «Па-за рамкамі».





Гэта эксперымент, які аб’ядноўвае мастацтва і моду, абстрактны жывапіс Надзеі Недашкоўскай і калекцыю адзення Паліны Кузняцовай «Авангард».

Філасофія твораў мастачкі грунтуецца на трох каштоўнасцях: самавыяўленне, эстэтыка і натхненне.

Калекцыя «Авангард» — гэта пераасэнсаванне звыклых форм і сілуэтаў, у якім кожны вобраз тоіць сваю гісторыю і гэтыя гісторыі перасякаюцца, ствараючы цэласнасць. Калекцыя натхнёная авангарднай, інавацыйнай плынню ў музыцы, адрозніваецца разнастайнасцю настрояў — ад гуллівага да ціхамірнага — і прадстаўлена ў лініі прэ-а-партэ дэ люкс.

Гледача чакае паглыбленне ў свет авангарднай моды і жывапісу, дзе кожны элемент гардэроба становіцца творам мастацтва, а ўспрыманне мастацкіх работ не мае меж і рамак.


Адмысловы госць — рок-гурт «Гракі».


Працуе выстава да 31 сакавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ