Выстава «Пачуццё бяспекі» ў Харкаве

29.08.2024 - 17.11.2024 19:00 - 18:00 Ярмілаў-цэнтр (пл. Свабоды) Бясплатнае
 

У чацвер, 29 жніўня, у Харкаве адкрываецца выстава «Пачуццё бяспекі» міжнароднай арт-групы Antiwarcoalition.art, у якую ўваходзяць і беларускія мастакі.






Дата: 29 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Ярмілаў-цэнтр, пл. Свабоды, Харкаў 




Ідэя праекта — у тым, каб паказаць Харкаў як важную частку глабальнага свету, яго культурнае, навуковае і палітычнае значэнне, уцягнуць увесь свет у Харкаў і Харкаў у свет, спрыяючы абмену сувязямі, інфармацыяй, супольнасці і ўзаемазалежнасці. 

У экспазіцыі — працы 31 мастака і калектыву, якія пакажуць розныя пункты гледжання і ўяўленні пра бяспеку. 

Выстава прапануе наведвальнікам убачыць бяспеку як інфраструктуру клопату, камунікацыі і супольнасці. У праекце прымаюць удзел і беларускія творцы.


Куратары выставы — Таццяна Качубінская, Аляксандр Камароў, Марына Конева, Антаніна Сцебур, Максім Тымінко. 




Выстава працуе да 17 лістапада.






Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Спас у Суле

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ