Выстава пад адкрытым небам «Мастацтва без межаў» у Варшаве

26.07.2025 16:00 - 20:00 Ogrody Zamku Królewskiego (Stare Miasto,) Бясплатнае



У суботу, 26 ліпеня, у замкавых садах у Варшаве адбудзецца інтэрактыўная выстава пад адкрытым небам «Мастацтва без межаў», прысвечаная творчасці Дзімы Паляковіча, 47-гадовага мастака з ДЦП. 





Для Дзімы, які амаль усё жыццё правёў у невялікай вёсцы ў Беларусі, удзел у інклюзіўным мастацкім праекце «Я прыйду» стаў акном у вялікі свет. 

Дзякуючы праекту ён наведаў дзясяткі гарадоў Беларусі, пабываў у музеях, упершыню пастрыгся ў салоне прыгажосці ў Мінску, даў шмат інтэрв’ю, удзельнічаў у сталічных выставах, прадаваў свае працы і змог зарабіць грошы для маці. 

На жаль, мастак гэтым разам не зможа быць з намі з-за фінансавых і візавых цяжкасцей. Але ягоныя творы з намі. 

У рамках выставы адбудзецца адкрытая дыскусія пра інклюзіўнае мастацтва з мастацтвазнаўцай Эльвірай Каралёвай. 


Пагавораць пра важныя рэчы:
 

  •  што насамрэч азначае інклюзія ў мастацтве; 
  •  як грамадства можа падтрымаць мастакоў, якія сутыкаюцца з бар’ерамі; 
  •  што кожны з нас можа зрабіць, каб мастацтва сапраўды было адкрытым для ўсіх 


Таксама прапануюць намаляваць для Дзімы мастацкія паштоўкі, каб паказаць яму, наколькі важная яго творчасць, падбадзёрыць мастака і натхніць на новыя творы. Усе матэрыялы дадуць. 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ