Выстава “Падняпроўскае шапавальства”

18.05.2016 15:00 - 17:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) Бясплатнае

У Міжнародны дзень музеяў запрашаем наведаць адкрыццё выставы, прысвечанай рамяству шапавалаў, якое ўключана ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.

Выстава “Падняпроўскае шапавальства” працягвае азнаямленне наведвальнікаў музея з промысламі і рамёствамі беларусаў, адлюстраванне якіх у музейнай экспазіцыі стала практыкай, адным з накірункаў яе развіцця і ўзбагачэння.

На выстаўцы вы зможаце ўбачыць памяшканне для ўтрымання авечак, паветку з унікальнай машынай-воўначоскай, майстэрню шапавала з поўным камплектам прыладаў для працы. У клеці і хаце помніка можна пабачыць гатовыя вырабы з воўны: валёнкі, верхняе адзенне, шапкі-магеркі. Падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па дэкаратыўнаму “сухому валянню”.

Запрашаем наведаць выставу!

( Помнік архітэктуры “Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна”)

Дадатковая інфармацыя – www.etna.by


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзень памяці Якуба Коласа ў Мінску

13.08.2026 (13:10 - 16:30) Вайсковыя могілкі (вул. Казлова, 11)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ