Выстава піктарыяльнай фатаграфіі «Пачатак Нёмана» ў Мінску

20.02.2025 - 31.03.2025 11:00 - 19:00 галерэя Інстытута тэалогіі БДУ (пр-т Незалежнасці, 24) Бясплатнае



У чацвер, 20 лютага, у галерэі Інстытута тэалогіі БДУ пачынае працу выстава піктарыяльнай фатаграфіі «Пачатак Нёмана».





Выстава — пачатак новага праекта фатографаў Альберта Цэхановіча, Вольгі Сяргеевай і Іллі Савянкова.


Пачатак Нёмана, адзінай беларускай ракі, якая пачынаецца ў Беларусі і ўпадае ў мора, геаграфічна размешчаны ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці.

Здымкі праходзілі ў 2024-2025 гг. у наваколлях вёсак Верх-Нёман, Даўгінава, Вясёлае, Лоша, Кухцічы і Наднёман.

Творы выкананы ў рэдкай тэхніцы брамойль у яе сучаснай інтэрпрэтацыі (па срэбным адбітку на фотапаперы наносіцца алейная мастацкая фарба, далей ідзе прапрацоўка і выдзяленне значных дэталей выявы).

Усе фатаграфіі экспануюцца ўпершыню.

Гэтая выстава — дэбют маладога фатографа Іллі Савянкова.

Куратар Альберт Цэхановіч.


Выстава працуе да 31 сакавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Павел Севярынец у Варшаве

09.08.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ