• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава “Польшча. Архітэктура”

Пачатак: 06.12 (17:00)
Канец: 06.12 (17:00)
Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Шчамялёва
(Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10)
Google

Дэпартамент публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музей гісторыі горада Мінска, Часопіс “Архітэктура-Муратар”, Польскі Інстытут у Мінску

Маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы “Польшча. Архітэктура”, які адбудзецца 6 снежня 2016 года а 17-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10). Госці вернісажа: мастацтвазнаўцы Ежы Маеўскі і Катажына Шадкоўска (Часопіс “Архітэктура-Муратар”).

Архітэктура ў Польшчы знаходзіцца ў росквіце. У апошнія гады было пабудавана шмат важных грамадскіх будынкаў – музеяў і канцэртных залаў, спартыўных аб’ектаў, навучальных устаноў. Фінансаваныя са сродкаў дзяржаўнага бюджэту, органаў самакіравання і пры падтрымцы субсідый Еўрапейскага Саюза, праектаваныя выдатнымі, выбранымі ў выніку конкурсаў архітэктарамі, гэтыя будынкі становяцца сімваламі сучаснасці не толькі на мясцовым або нацыянальным, але і на міжнародным узроўні.
На выставе прадстаўлены 24 новапабудаваныя або адрэстаўраваныя будынкі. Акрамя грамадскіх будынкаў, тут ёсць офісныя будынкі, жылыя дамы, грамадскія прасторы.
Кожны з аб’ектаў, сфатаграфаны лепшымі польскімі фатографамі архітэктуры, раскрывае сваю выключнасць – унікальнасць формы, часта шматслойную канцэпцыю, якая з’яўляецца вынікам працы шматлікіх творцаў: дызайнераў, будаўнікоў, мастакоў, інвестараў.
Згодна з першапачатковай задумай выстава прысвечана сучаснай архітэктуры, але сучаснасць вырастае з мінулага і крочыць у будучыню. Архітэктура не існуе ў пустаце, яна ствараецца ў гістарычным і культурным кантэксце. Менавіта на гэтым фоне можна ўбачыць яе дасягненні і значэнне – функцыянальнае, сацыяльнае, сімвалічнае. Менавіта таму на выставе прадстаўлены ўнікальныя рэпартажныя фатаграфіі, а таксама эскізы і малюнкі, якія паказваюць выбраныя будынкі ў кантэксце важных польскіх гістарычных падзей, часта нагадваючы пра дзейнасць выдатных асоб, якім яны прысвечаны.
Размешчаныя на асобных планшэтах цытаты ўзгадваюць важныя для польскай гісторыі моманты, а таксама ідэі знакамітых, вядомых у свеце польскіх мастакоў. Гэта зроблена з мэтай выклікаць у наведвальнікаў асацыяцыі, разбудзіць іх уяўленне, а таксама размясціць архітэктуру ў кантэксце больш шырокіх культурных умоў, пры якіх яна ўзнікае.
Архітэктура з’яўляецца спецыялізаванай галіной, але ацэнку ёй павінны даваць у першую чаргу карыстальнікі. Менавіта таму мы папрасілі маладую пісьменніцу, Сільвію Хутнік каб яна стварыла архітэктурнае “апавяданне”, спецыяльны літаратурны дадатак да выставы. “Архітэктура – гэта эмоцыі”, – сцвярджае яна.
Як арганізатары выставы мы спадзяемся, што польская архітэктура, не пакіне вас абыякавымі. Запрашаем!
                                                                                              Эва П. Парэмбска, куратар

Выстава працягнецца да 15 студзеня 2017 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип