Выстава Руфіны Базловай у Нарвегіі

24.08.2024 - 06.10.2024 13:00 - 18:00 Kunstbanken (Parkgata, 21) Бясплатнае

Выстава #FramedinBelarus:Towards Solidarity правядзе нас праз цяністыя калідоры дэспатычных дзяржаўных сістэм да калектыўнага спачування і агульнага імкнення да справядлівасці.


Дата: 24.08-06.10.2024 г.

Месца: Kunstbanken (Parkgata 21, Hamar, Norway)

Прайшло чатыры гады з таго часу, як жыхары Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў. Мірныя дэманстрацыі запоўнілі гарады, працаўнікі заводаў страйкавалі, а журналісты і мастакі дакументавалі падзеі, якія разгортваюцца. Акты грамадзянскага непадпарадкавання распаўсюджваліся, і ўсё гэта падсілкоўвалася глыбокім пачуццём надзеі.

Аднак гэтыя чатыры гады былі адзначаны і нястомнымі пераследамі. Арышты працягваюцца і дагэтуль, допыты, катаванні, суды і камеры зняволення сталі змрочнай рэальнасцю — страшнай цаной, якую заплацілі сотні людзей за тое, што адважыліся казаць свабодна.

Хоць цяжка ўявіць сябе ў такой сітуацыі, спачуванне і салідарнасць аб’ядноўваюць нас у самыя цёмныя часы. Часам гэтая сувязь нараджаецца ў простым акце творчасці — малюсенькім кавалачку вышыўкі або тэксце, прысвечаным тым, каго прымусілі замаўчаць.

Праграма:

24.08.2024

13:00 — 13:30 — экскурсія па выставе з Руфінай Базловай.

14:00 — вернісаж

Выставу адкрые Ane Tusvik Bonde, старэйшая саветніца ў Amnesty International Norway, якая спецыялізуецца на Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

25.08.2024

12:30 — 15:30 — воркшоп па вышыўцы з Руфінай Базловай. Больш падрабязна тут.

Кожны дзень: 13:00 — 13:45 — экскурсія па бягучых выставах у Kunstbanken


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ