Выстава "Шляхамі творчасці" ў Мінску

12.11.2025 - 28.11.2025 17:00 - 19:00 Галерэя "Універстэт культуры" (Кастрычніцкая плошча, 1) Бясплатна

У сераду, 12 лістапада, у галерэі "Універсітэт культуры" адкрываецца выстава "Шляхамі творчасці", прымеркаваная да 30-годдзя цыклавой камісіі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.


У экспазіцыі - творчыя работы выкладчыкаў каледжа Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс, Лізаветы і Наталлі Чырвонцавых, а таксама вучэбныя і дыпломныя работы навучэнцаў.

Творы выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: выцінанка, аплікацыя саломкай і саломапляценне, эксперыментальны тэкстыль, жывапіс.

У сваіх творах аўтары натхняліся народнымі святамі і традыцыямі, міфалогіяй Беларусі.

Выстава працуе да 28 лістапада.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ