Анлайн-трэнінг "Не падалося: рамантызацыя аб'юзу ў масавай культуры і нармалізацыя ў беларускім грамадстве"

11.03.2026 18:00 - 19:00 анлайн (анлайн) Бясплатна

У сераду, 11 сакавіка, ініцыятыва "Не адной" ладзіць трэнінг "Не падалося: рамантызацыя аб'юзу ў масавай культуры і нармалізацыя ў беларускім грамадстве".


Масавая культура фарміруе наша ўяўленне аб тым, якімі "павінны" быць адносіны. У фільмах, серыялах, музыцы, інтэрв'ю і публічных рэакцыях часта рамантызуюцца кантроль, рэўнасць, эмацыйны ціск і пераслед. Гэтыя мадэлі падаюцца як жарсць, клопат ці "сапраўднае каханне".

На трэнінгу пагавораць аб каранях аб'юзу ў масавай культуры. На канкрэтных прыкладах з поп-культуры і беларускіх публічных кейсаў харасмента і іншага гвалту разбяруць:

  • індыкатары аб'юзіўных адносін і на якія "чырвоныя сцягі" варта звяртаць увагу;

  • як працуе нармалізацыя гвалту праз грамадскія рэакцыі;

  • якія існуюць віды гвалту і дзе шукаць дапамогу.

Прааналізуюць фрагменты фільмаў/серыялаў, публічныя інтэрв'ю і рэакцыі ў сацыяльных сетках, прасочым, дзе праходзіць мяжа паміж рамантызацыяй і апраўданнем гвалту, і абмяркуюць, як можна рэагаваць інакш.

Трэнінг праводзіць Станіслава Цярэнцьева, грамадзянская актывістка і феміністка, чаліня FemGroup Belarus і заснавальніца ініцыятывы супраць гендарнага гвалту "Не адной".

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата і час: 11 сакавіка ў 18.00 (час варшаўскі, гэта 19.00 па Вільні і 20.00 па Мінску)



Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава «Дыялог з часам» у Мінску

29.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

01.05.2026 (13:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ