Выстава SIERAFIMUS у Варшаве

17.01.2025 - 10.02.2025 19:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае
 
У пятніцу, 17 студзеня, у прасторы «MIT» адкрываецца выстава «DISSOLUTION PLOPS» мастака SIERAFIMUS.




Мастак пераасэнсоўвае тэмы і падтэмы, якія хаваюцца пад (незаўсёды відавочнай) самотай. 

Калі мы кажам пра самоту, мы часта думаем пра хаос. Хаос, які паглынае, раставарае і нараджае свабоду. Свабода, якая нараджае новы віток. 

І растварэнне становіцца неабходнай стадыяй цыклу: стварэнне — разбурэнне — аднаўленне — заняпад і наноў. 

Працэс, што хлюпае ў хаосе, раптам мае тонкі парадак, трымае цябе, мастака, чалавека, тваё мастацтва і жыццё.


SIERAFIMUS — сучасны беларускі мастак, апошнія два гады актыўна вядзе мастацкую і культурную дзейнасць у Беларусі і за мяжой, з восені мінулага году жыве ў Варшаве. 

Адкрыццё і наведванне выставы вольныя. 

За ўдакладненнем графіка працы і дасягу да выставы пішыце ў дырэкт прасторы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 (12:30 - 14:30) plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ