Выстава Singular Invisible Present маладога мастака Ромы Камінскага

05.06.2016 19:00 - 19:00 Прастора “Ў падвал” (пр-т Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

5 – 29 чэрвеня 2016

Прастора “Ў падвал”

Рома Камінскі (Беларусь)

Персанальная выстава Singular Invisible Present 

праспект Незалежнасці 37А
+375 (17) 286 31 68
www.ygallery.by

Прастора “Ў падвал” галерэі сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на адкрыццё персанальнай выставы Singular Invisible Present маладога мастака Ромы Камінскага.

Singular Invisible Present – першая персанальная выстава мастака ў спецыялізаванай прасторы сучаснага мастацтва. Тэма выставы – пад’езд жылога дома. Прастора, дзе скончваецца публічнае і пачынаецца прыватнае. Дзе доля прыватнага не дазваляе адчуць сябе ў бяспецы, бо публічнае яшчэ падпарадкоўвае сабе і дыктуе негалосныя правілы паводзінаў. Так, пад’езд ператвараецца ў музей з нябачнымі жывымі экспанатамі. Іх наяўнасць прэзентаваная нейкімі пакінутымі рэчамі, лістамі ў паштовых скрынях, святлом лямпачкі і пахамі пад’езда.

Рома Камінскі нарадзіўся ў Магілёве. У 2009 годзе скончыў Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж. У тым жа годзе паступіў у Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. Машэрава на мастацка-графічны факультэт.

З 2013 года распачаў займацца алейным жывапісам і графікай.

У 2015 годзе адбылася першая персанальная выстава ў прасторы мінскага бара Svabody4. У 2016 годзе адбылася яго выстава ў брэсцкай кавярні Times.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў прасторы “Ў падвал” 5 чэрвеня 2016 а 19-ай гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці 37А.

Прастора “Ў падвал” працуе штодзённа з 17.00 да 21.00.


Вам можа быць цікава

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Творчы вечар Юрыя Крупянкова ў Мінску

24.12.2025 (19:00 - 20:00) вул. Веры Харужай, 28 (вул. Веры Харужай, 28)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ