Выстава скетчбукаў у Мінску

04.04.2025 - 27.04.2025 11:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 10 рублёў

 

У пятніцу, 4 красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачынае працу выстава скетчбукаў.





Арганізатары сабралі 260 скетчбукаў ад 105 аўтараў з розных гарадоў Беларусі.

Сярод аўтараў — і прафесіяналы, і аматары скетчынга і ілюстрацыі poket-фармату, а сярод экспанатаў — уражвальная разнастайнасць напрамкаў, графічных тэхнік, матэрыялаў і стыляў.

Наведвальнікаў выставы чакаюць невычэрпную крыніцу натхнення і ўнікальныя светы, створаныя ў сваіх «творчых дзённіках» кожным з аўтараў.

Выстава ўключае зону для чытання, якая дазволіць наведвальнікам разгледзець упадабаныя скетчбукі падрабязней.

Для палягчэння навігацыі па выставе аўтары падзелены па катэгорыях і наведвальнікі змогуць прагаласаваць за некалькі ўпадабаных скетчбукаў.


Па выніках галасавання гледачоў удзельнікам-пераможцам будуць прызы.



Выстава працягнецца да 27 красавіка.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ