Выстава «SOVEREIGNTY REIMAGINED» у Н’ю-Ёрку

18.03.2023 - 24.03.2023 12:00 - 20:00 галерэя «Maenad Collective» (46-55 Metropolitan Ave, Suite 305) Бясплатнае

У суботу, 18 сакавіка, у галерэі «Maenad Collective» адкрываецца выстава арт-суполкі Antiwarcoalition.art «SOVEREIGNTY REIMAGINED» аб сэнсе суверэнітэту. Ладзіцца яна ў падтрымку Украіны.



Дата: з 18 па 24 сакавіка

Месца: галерэя «Maenad Collective», 46-55 Metropolitan Ave, Suite 305 Ridgewood NY


Міжнародная каманда мастакоў, сярод якіх ёсць і беларусы, запрашае задумацца над шэрагам пытанняў: Што такое суверэнітэт? Што можна даведацца, калі пераасэнсаваць гэты шматгранны тэрмін?

Артысты факусуюцца на тэмах канфліктаў, траўм, дэмілітарызацыі, палітыкі памяці і не толькі.

Атрыманыя сродкі перададуць у фонд дапамогі бежанцам, а таксама на падтрымку каманды куратараў і галерэі.

Выстава працуе па 24 сакавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ