Выстава «Строй» у Цеханоўцу

05.09.2024 - 20.10.2024 12:00 - 18:00 Muzeum Rolnictwa w Ciechanowcu (ul. Pałacowа, 5) Бясплатнае


У чацвер, 5 верасня, у Цеханоўцу адкрываецца выстава гістарычных традыцыйных беларускіх строяў «Строй» ад Кацярыны Ваданосавай.






Дата: 5 верасня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Muzeum Rolnictwa w Ciechanowcu, ul. Pałacowа, 5, Цехановец 




Як выглядала полацкая княгіня ў XI ст.? 

Што магла апрануць маладая каралева Бона? 

А шляхцянка Студзеньскага паўстання? 

Колькі мільёнаў трэба вышыць крыжыкам, каб узнавіць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Каленкавічы?


 Расшытыя золатам шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, надзвычай складаныя прадметы адзення беларускіх сялянак, на стварэнне якіх спатрэбіліся месяцы, а то і гады працы, — усё гэта можна будзе ўбачыць на выставе. 

Кожная рэканструкцыя — гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковых даследаванняў. 

Яны зроблены з выкарыстаннем аўтэнтычных тэкстыльных тэхнік, такіх як вышыўка, шыццё, крой, вязанне і ткацтва. 

Кожны элемент адзення і аксэсуар мае свой адпаведнік у гістарычных крыніцах. 




Працуе выстава да 20 кастрычніка. 

Уваход вольны.








Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

BirdRace-2026 надыходзіць!

05.09.2026 (06:00 - 18:00) (уся Беларусь)

Фэст мексіканскай культуры ў Мінску

05.09.2026 (12:00 - 16:00) Верхні горад (пл. Свабоды, 23)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ