Выстава сучаснага беларускага мастацтва «ДЗЕ Я» ў Будве (Чарнагорыя)

09.06.2023 - 18.06.2023 20:00 - 20:00 Montenegro European Art Community (1 Alekse Šantića) Бясплатнае
 
У пятніцу, 9 чэрвеня а 20-й, у Будве (так-так, гэта ў Чарнагорыі) адкрываецца выстава сучаснага беларускага мастацтва «ДЗЕ Я».



 Дата: 9 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Montenegro European Art Community, 1 Alekse Šantića, Будва


У выставе бяруць удзел:

Hutkasmachnaa,

Наталля Залозная,

Уладзімір Цэслер,

Штучны Інтэлект,

Артур Клінаў,

Аляксей Кузьміч,

Яўген Рагозін,

Ігар Цішын,

Алесь Фалей,

Дар’я Цемра,

група ЭG.


Дзе я — тыя два словы працягваюць сабе задаваць тысячы беларусаў, цяпер раскіданых па свеце. Многім з тых, хто з’ехаў важна не страціць сваю краіну, мову і культуру — таму яны працягваюць трымацца разам і прытрымлівацца беларускай сацыяльна-культурнай позве. А значыць, адказ найперш такі: дзе я — там Беларусь!

Дзе я? На баку дабра, здаровага сэнсу і простай чалавечай этыкі? Ці ж на другім баку — у табары тых, каму не да законаў, як высветлілася, не толькі часам? Калі адзіна магчымы адказ на пытанне відавочны — час дзейнічаць.

Дзея — па-беларуску дзеянне.

На адкрыцці адбудзецца інтэрактыўны перформанс «Інфагіпс» групы ЭG.


У межах выставы маюць адбыцца лекцыі і artist talks, прысвечаныя сучаснаму беларускаму мастацтву.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Свята «Пад ялінкай» у Дукоры

02.01.2026 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Калядны фэст у Мінску

10.01.2026 (16:00 - 19:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ