Выстава «Terragraphica: Sacrum» у Мінску

21.03.2024 - 21.04.2024 18:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае
 

У чацвер, 21 сакавіка а 18-й, у Палацы мастацтваў адкрываецца выстава «Terragraphica: Sacrum».





Дата: 21 сакавіка

Час: 18.00

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск 


Выстава ахоплівае шырокі пласт чалавечага ўяўлення аб уладкаванні Сусвету. Праз міфы, легенды, духоўныя практыкі і рэлігіі мы прыходзім да сакральнага сэнсу.

 Сакральнае мастацтва — гэта не экзістэнцыйная спрэчка аб паходжанні свету і сутнасці светабудовы, а хутчэй спроба канкрэтнага мастака даць адказ на вечныя пытанні аб прыродзе дабра і зла, граху і дабрадзейнасці. 

Шматлікія героі твораў не маюць адназначнай адзнакі і з’яўляюцца персанажамі, якія сутыкаюцца з праблемай сталага выбару і балансаванні на грані правільнага рашэння і фатальнай памылкі. 

Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў тыражнай (афорт, ксілаграфія, літаграфія) і арыгінальнай графікі. Біблейскія сюжэты Леанара Гацье 1570-х гадоў дапаўняюцца Бібліяй, праілюстраванай Сальвадорам Далі (105 літаграфій). 

Подзвігі Геракла прадстаўлены літаграфіямі Осіпа Цадкіна і афортамі Юліяна Ёрданава.

 І вядома, асабняком стаіць Марк Шагал, для якога сакральная тэматыка з’яўляецца асновай усёй творчасці. На выставе Шагал прадстаўлены некалькімі серыямі: 3 серыі ілюстрацый да Бібліі, Кніга Зыходу (24 літа-графіі) і Калена Ізраіля (12 літаграфій). 

Выставачны праект «Terragraphica: Sacrum» ахоплівае пяць стагоддзяў развіцця графічнага мастацтва і ўключае работы найярчэйшых прадстаўнікоў Еўрапейскіх графічных школ, такіх мастакоў, як Гюстаў Дарэ, Лукас Востэрман, Ота Дыкс, Альбін Бруноўскі, Хрысто Кэрын, Лембіт Лыхмус, Караль Фелікс, Марына Рыхтэрава і інш. 


А яшчэ прэзентуе беларускую школу графікі і творы Валерыя Славука, Льва Алімава, Аляксандра Шапо, Фёдара Шурмелева, Усевалада Швайбы і інш. 


Куратар — Аляксандр Зінкевіч



Выстава працуе да 21 красавіка.





Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ