• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава твораў «Мастакі Бабруйска»

Пачатак: 08.07 (17:00)
Канец: 08.07 (19:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

8 ліпеня 2020 года а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Казлова, 3) адкрыецца выстава твораў «Мастакі Бабруйска», прысвечаная 30-годдзю Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА “БСМ”. Арганізатары выставы – Бабруйская гарадская арганізацыя ГА “БСМ” і Бабруйскі мастацкі музей.

“Шаноўны, спадзяюся, невыпадковы наведвальнік выставы!

Калі ласка, прыйшоўшы на выставу, уважліва, удумліва прачытайце анатацыю да яе і нетаропка прайдзіцеся па экспазіцыі ад працы да працы. І пастарайцеся ўявіць сабе трыццацігадовы жыццёвы і творчы шлях невялікай першаснай структуры БСМ у правінцыйным горадзе Бабруйску. Гэта шлях няпросты, поўны дасягненняў, расчараванняў, праблем і, у чымсьці, драматызму.

У цяперашні час Бабруйская гарадская арганізацыя самая невялікая, налічвае ў сваіх шэрагах усяго 10 чалавек і стваралася ў тыя часы, калі па Статуту СМ СССР гэтая магчымасць існавала пры наяўнасці 10-ці сяброў. Трыццаць гадоў – для чалавечага жыцця з дня нараджэння – гэта перыяд пачатку, пошуку і фарміравання жыццёвай пазіцыі, а для арганізацыі, на жаль, пэўная, не вельмі радасная пара падвядзення вынікаў.

90-я гады мінулага стагоддзя – гэта наша актыўная маладосць у творчасці, поўная сіл, жаданняў, энтузіязму, ілюзій, шчасця барацьбы і стварэння, рэальнага адчування сваёй значнасці ў культурным жыцці горада. Гэты час сур’ёзных перамен у краіне, вялікіх, часта непасільных у вырашэнні, праблем эканамічнага і фінансавага характару. Падобныя, у той ці іншай меры, крытычныя сітуацыі тады перажылі ўсе абласныя арганізацыі. І перажываюць да гэтага часу. Да чаго мы прыйшлі ў сваіх жыццёвых перыпетыях ў 20-м годзе гэтага стагоддзя – выстава вельмі паказальная.

У экспазіцыі прадстаўлены творы розных гадоў, у асноўным гэта рэтраспектыва: жывапіс, графіка, ДПМ (кераміка, скура, батык, мадэляванне).

Мы вырашылі паказаць сучаснаму гледачу ўвесь творчы патэнцыял, які існаваў у маладой гарадской арганізацыі з 1990 па 2020 гады. Страта яго адчувальная і незаменная.

З 1998 г. па 2012 г. з жыцця і творчасці сышлі адзін за адным вядучыя бабруйскія мастакі, якія працавалі актыўна і сур’ёзна: Э. Белагураў, Ю. Нікіфараў, У. Дамарад, У. Рубцоў, А. Ясюкайць.

З 2003 года па ініцыятыве арганізацыі ў Бабруйску рэгулярна праводзяцца міжнародныя пленэры па кераміцы «Арт-Жыжаль». Але гэта ўжо асобная тэма для размовы, пра творчасць у кераміцы.

Такім чынам, у мінулым 30 гадоў.”

Валерый Калтыгін

Старшыня Бабруйскай

гарадской арганізацыі ГА «БСМ»

Выстава працуе да 19 ліпеня 2020 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 844 99 68 (МТС);

+375 (29) 264 68 48 (МТС).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип