Выстава твораў Юрыя Аляксандравіча Карачуна

23.12.2016 - 27.12.2016 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

З 23 снежня 2016 года па 23 студзеня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава твораў Юрыя Аляксандравіча Карачуна (1931–1997),прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння мастака.

Ю.А. Карачун – мастацтвазнаўца, мастак (працаваў у станковай і кніжнай графіцы), выкладчык,  заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з 1977 па 1997 г. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў графікі з калекцыі сям’і мастакаі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 27 снежня 2016 года а 17-й гадзіне.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ