Выстава Уладзіміра Грамовіча «Руіны Беларусі» ў Берліне

08.11.2024 - 01.12.2024 19:00 - 20:00 UQBAR (Schwedenstraße 16) Бясплатнае



У пятніцу, 8 лістапада, у Берліне адкрываецца выстава Уладзіміра Грамовіча «Руіны Беларусі».







Дата: 8 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: UQBAR, Schwedenstraße 16, Берлін 




У сваёй творчасці спадар Уладзімір засяроджваецца на палітычных рухах і архітэктуры ў сувязі з уласцівай ім гісторыяй. Яго творчасць заснавана на дакументальных матэрыялах і дапоўнена суб’ектыўнымі апавяданнямі. 

Будучы вымушаным эмігрантам, мастак, які цяпер жыве ў Берліне, апынуўся адарваным ад крыніц у Беларусі. 

Для працы над выставай спадар Уладзімір набыў на eBay фатаграфіі беларускіх помнікаў і іх заняпаду падчас нямецкай акупацыі. 

У выставе «Руіны Беларусі» ён спалучае гэтыя выявы з іншымі аб’ектамі і сімваламі ўлады. Праз іх маніпуляцыю мастак стварае крытычнае пераасэнсаванне і прапануе альтэрнатыўную перспектыву да гегеманічнай, цэнтралізаванай гістарыяграфіі. 

Пасля заканчэння выставы сабраныя мастаком фотаздымкі будуць перададзены ў архіву VEHA.

А ў чацвер, 14 лістапада ў 17.00 Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка, заснавальніца архіва VEHA, правядуць беларускамоўную экскурсію па выставе. Рэгістрацыі не патрэбна, проста прыходзьце.











Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ