Першы летні Шпакоўнік у Вільні

14.06.2025 19:00 - 21:00 кавярня Віленскага старога тэатра «Балконас» (Basanavičiaus g. 13) Бясплатнае




14 чэрвеня, у суботу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, летні Шпакоўнік. 





«Шпакоўнік»
 — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.


 Гэтым разам удзел бяруць: 

 «Бэнд Ў», заснаваны ў пачатку 2024 года ў Вільні беларускімі акцёрамі з розных гарадоў (Мінск, Брэст, Гродна). 

Асноўнай мэтай калектыву былі пераклады на беларускую мову хітоў сусветнага року. Акрамя перакладаў у «Бэнд Ў» ёсць і кавер-версіі песень беларускіх выканаўцаў. 

 гурт «Sož», заснаваны ў Гомелі і нованароджаны ў Варшаве. 

Электра-пост-панк. Больш агрэсіўны за першую «зімную хвалю», якая стала міжнароднай візітоўкай Беларусі. Больш паэтычны. Але разам з гэтым болей сацыяльны і востры. Трывожна-пазбягаючыя стасункі хтанічнай электронікіі халерычнай гітары. Шчыльны і змрочны саунд. Танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка. 


Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ