У чэрвені ў Чырвоным касцёле пачнуцца рамонтныя працы, піша reform.news са спасылкай на словы начальніцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярыны Лучыны.
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены. Фота: minsknews.by
Чыноўніца мяркуе, што рамонт касцёла будзе завершаны ў наступным годзе.
Раней чыноўнікі паведамлялі, што рамонтныя работы будуць уключаць замену і рамонт унутраных і вонкавых інжынерных сетак і аднаўленчыя аздобныя працы. Была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая прайшла адпаведную дзяржаўную экспертызу.
У ноч на 26 верасня 2022 года ў Чырвоным касцёле адбыўся невялікі пажар: загарэлася праводка, у выніку была пашкоджаная маёмасць у адным невялікім памяшканні касцёла — закрысціі. Аднак мінскія ўлады закрылі Чырвоны касцёл, які па-ранейшаму належыць дзяржаве, заявіўшы, што капітальны рамонт патрэбны ўсяму будынку. Паводле афцыйнай версіі, увесь гэты час распрацоўвалася і дапрацоўвалася праектная дакументацыя для рамонту касцёла.