Выстава Веранікі Ракашэвіч «Кісларод» у Мінску

16.01.2025 - 09.02.2025 18:00 - 20:00 палац мастацтва (вул. Казлова, 3) 8 рублёў
 

У чацвер, 16 студзеня, у палацы мастацтваў адкрываецца выставы абстрактнага мастацтва Веранікі Ракашэвіч «Кісларод».





У межах выставы будзе нямала івэнтаў — глядзіце расклад на выяве. 


Кісларод — жыццёва важны элемент, які адыгрывае ключавую ролю ў многіх працэсах на нашай планеце. Ён неабходны для дыхання і фармуе энергію для ўсіх жывых істот.

 Менавіта таму ў працах спадарыні Веранікі з абстрактных элементаў раптам можна ўлавіць прыродныя абрысы навакольнага асяроддзя і раслін.

 Праз свае працы мастачка гаворыць аб магчымасці ўсвядомленага запаволення ў часе, аб прастаце і складанасці ўсяго існуючага, падпарадкоўваючы сабе прыроду сіняга колеру. 

«Кісларод» канструюе сузіральную прастору, у якой кожны можа адчуць хваляванне ці спакой, рух ці прыпынак.

 Праходзячы праз гэтую плынь, у цэнтры экспазіцыі глядач сутыкаецца з энергіяй чырвонага ў працы «Каханне», якая канцэнтруе ў сабе экспрэсію пачуццёвага пачатку. 


Куратарка — Кацярына Янкоўская. 


Квіткі — 8 рублёў поўны, 4 рублі льготны. 

Выстава працягнецца да 9 лютага. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ