Выйшаў зборнік народных казак у літаратурнай апрацоўцы

Пабачыла свет кніга «Ішоў Бай па сцяне...: беларускія народныя казкі ў літаратурнай апрацоўцы Юрыя Пацюпы». Зборнік казак пра жывёл, птушак і чароўных істот падрыхтаваны на аснове фальклорнага матэрыялу з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука.

«Išoŭ Baj pa scianie»

Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай чытацкай аўдыторыяй. У выданні 87 старонак.

Нагадаем, што нядаўна Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры стварыў унікальную старонку з архіўнымі аўдыёзапісамі казак.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць