Выстава Яўгена Саковіча «Прастора святла і колеру: акварэль» у Мінску

28.06.2024 - 04.08.2024 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 10 рублёў


28 чэрвеня ў Мастацкім музеі адкрываецца выстава Яўгена Саковіча «Прастора святла і колеру: акварэль».







Дата: 28 чэрвеня

Час: 17.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя), вул. Леніна, 20, Мінск 




У экспазіцыі — больш за 30 твораў з калекцыі аўтара, створаных у ХХІ стагоддзі. 

Творы ў экспазіцыі выкананы ў акварэльнай тэхніцы alla prima. Яны раскрываюць Яўгена Саковіча як арыгінальнага, сур’ёзнага прафесіянала высокага ўзроўню. 

Тэхніка alla prima патрабуе ад мастака здольнасці трымаць у розуме тонавую і каляровую архітэктоніку ўсёй кампазіцыі, пастаўленай, упэўненай рукі, «вопытнага» вока, інтуітыўнага разумення сутнасці працэсу. Бо напісаць карціну трэба ўсяго за адзін сеанс, да поўнага высыхання фарбаў. 

У прадстаўленых акварэлях можна ўбачыць, як віртуозна Яўген Саковіч піша фарбамі адразу, без папярэдніх контураў алоўкам.



З 16:30 да 17:30 уваход на адкрыццё выставы вольны. 



Выстава працуе па 4 жніўня.






Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ