Выстава «Ян Вермеер» у Мінску

01.03.2023 - 30.04.2023 12:00 - 20:00 галерэя «Арцель» (пр-т Незалежнасці, 58/1-6) ад 12 рублёў

З 1 сакавіка 2023 года ў галерэі «Арцель» працуе выстава рэпрадукцый карцін «Ян Вермеер».



Дата: па 30 красавіка

Час: серада — нядзеля з 12.00 да 20.00; панядзелак, аўторак — выходны.

Месца: галерэя «Арцель», пр-т Незалежнасці, 58/1-6, Мінск


На выставе можна пабачыць рэпрадукцыі на палатне самых знакамітых карцін мастака, забяспечаных падрабязным апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння карціны на рускай і ангельскай мовах.

Ян Вермеер Дэлфцкі — галандскі мастак-рэаліст, чые творы лічацца аднымі з самых значных у гісторыі жывапісу. Стыль Вермеера характарызуецца стараннай прапрацоўкай дэталяў і яркай гульнёй святла, што стварае эфект трохмернасці і жыццёвасці ў яго творах.

На жаль, толькі невялікая колькасць твораў Вермеера захавалася да нашых дзён, што робіць іх яшчэ больш каштоўнымі і значнымі для сусветнага жывапісу. Адным з самых вядомых твораў Вермеера з’яўляецца карціна «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай».

Выстава працуе па 30 красавіка.

Квіткі: 15 рублёў — дарослы, 12 рублёў — ільготны. Іх можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ