Выстава Яны Сурмачэўскай «Распраў крылы» ў Мінску

01.11.2024 - 18.11.2024 17:00 - 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1) Бясплатнае



Сёння ўвечары, 1 лістапада а 17-й, у галерэі «Універсітэт культуры» адкрываецца выстава акварэляў Яны Сурмачэўскай «Распраў крылы».





Дата і час: 1 лістапада ў 17.00

Месца: галерэя «Універстэт культуры», Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), Мінск 




У экспазіцыі — творы, прысвечаныя птушкам Беларусі. 

Акварэль, як лічыць мастачка, як мага лепш падыходзіць для тэмы птушынага свету. 

Лёгкія, мяккія фарбы на паперы дакладна адлюстроўваюць хуткія, дынамічныя, раптоўныя, спрытныя рухі пернатых сяброў. 

У залежнасці ад характару і выгляду птушкі, аўтарка выбірае тэхніку: акварэль па-мокраму, ала-прыма, лесіроўкамі, акварэльная графіка і гэтак далей. 

Працу над серыей акварэлі «Птушкі Беларусі» спадарыня Яна пачала ў 2019 годзе. Сёння ў цыкле налічваецца каля 60 карцін. 

Мастачка мае мэту адлюстраваць усіх птушак Беларусі — 337 відаў. 




Выстава будзе працаваць па 18 лістапада.

 Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Дзiма Нарышкін у Вільні

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Моўная кавярня ў Браціславе

13.04.2026 (17:00 - 19:00) Kácečko (Kamenné nám. 1/a)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ