Выстава «Юдэль Пэн і Якаў Кругер. Мастацкія школы Беларусі» ў Мінску

05.06.2024 - 18.08.2024 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24) 10 рублёў





У сераду, 5 чэрвеня, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава «Юдэль Пэн і Якаў Кругер. Мастацкія школы Беларусі».





Дата: 5 чэрвеня

Час: 17.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус), вул. К. Маркса, 24, Мінск 



Сёлета спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Юдэля Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Якава Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнай мастацкай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. 


Першая частка экспазіцыі адлюстроўвае творчую спадчыну мастакоў, а другая частка — творы цэлай плеяды іх вучняў: Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Давіда Якерсона, Алены Кабішчэр-Якерсон, Саламона Гершова, Яфіма Раяка, Льва Зевіна, Заіра Азгура, Саламона Юдовіна, Льва Лейтмана, Лазара Рана, Ісака Бароўскага, Пятра Явіча, Мішэля Кікоіна, Міхася Станюты, Ісака Мільчына і іншых — прадстаўнікоў самых розных мастацкіх плыняў і напрамкаў, якія стварылі партрэт нацыянальнай мастацкай школы Беларусі. 



Выстава працуе па 18 жніўня.








Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ