Выстава залачонай разьбы па дрэве майстра Пятра Кастылёва ў Гомелі

22.03.2022 - 24.04.2022 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

25 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі адкрывае новую выставу, прысвечаную майстэрству залачонай разьбы па дрэве.



Дата: 25 сакавіка

Час: 16.00 

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель

Выстава раскрывае творчасць слыннага майстра разьбы па дрэве Пятра Іванавіча Кастылёва.

Пётр Кастылёў быў майстрам-кіётнікам, рабіў разьбяныя рамы на іконы, выразаў вялізныя іканастасы для храмаў, дапамагаў з іх рамонтам і рэстаўрацыяй.

Царкоўныя іканастасы і хатнія рамы-кіёты, упрыгожваліся разнымі кветкамі ружы і яблыні, вінаграднымі гронкамі і дубовым лісцем, ператвараючы дамы мясцовых жыхароў у райскія сады, — у экспазіцыі эскізы і чарцяжы, разьба і асабістая гісторыя, а таксама мноства цікавостак кшталту «як гэта зроблена?!»

Экспанаты для гэтай выставы супрацоўнікі музея шукалі і збіралі больш за 30 гадоў.

На адкрыццё выставы ўваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ